Даўно хацелася раскрытыкаваць гарадское Купалле, асабліва апошніх гадоў. Але крытыкаваць мы ўмеем усе і ўсё. Яшчэ адзін негатыў у скарбонку горада? Навошта? Дзеля чаго? Крытыка любой зьявы, падзеі, імпрэзы - я веру - мусіць быць канструктыўнай і натхняць на будучыню. А не забіваць яе. Усе ведаюць як горш. А як лепш? Вось і мне часам нешта не падабаецца, а як зрабіць, каб падабалася - дык, бывае, і ня ведаеш. Літаральна нядаўна ўзнікла магчымасць КАНСТРУКТЫЎНАЙ крытыкі нашага гарадскога Купалля. Дык не магу яе не скарыстаць.
Новы маршрут пройдзе па маляўнічых і незвычайных месцах Вялейскага й Мядзельскага раёнаў. Менавіта тут знаходзіцца легендарнае возера Нарач, рака Вялля, Вялейскае вадасховішча, выспа-замак на возеры Мядзель, дзе захаваліся астаткі гарадскіх умацаванняў ХI стагоддзя, якія належаць, па меркаванні адмыслоўцаў, памежнай крэпасці Полацкага княства, унікальныя плакучая елка і блакітныя азёры. Пабываюць турысты і ў аграсядзібах, якія будуць сустракацца на шляху.
Па правілах лесакарыстаньня паласа лесу шырынёй 100 метраў уздоўж аўтамабільных дарог зьяўляецца лесаахоўнай зонай. Яна выконвае функцыю загароды. Вырубкі лесу ў гэтай паласе дзялянкамі строга забараняецца, можна хіба выпіліць асобныя хворыя дрэвы. Вялейскаму лясгасу гэтыя нарматывы альбо не знаёмыя, альбо яны сьвядома робяць парушэньне закону.
Вялейка не мегаполіс, але сёньня на вуліцы Стаханаўскай зьявілася некалькіягоных атрыбутаў: шэрае неба, дымнае паветра. Толькі наблізіўшыся да Вяльлі, можна было зразумець, адкуль дыму: за ракой загарэўся луг.
23 красавіка ў Астравецкім райвыканкаме адбылася "сустрэча дырэкцыі будаўніцтва АЭС з насельніцтвам". На ёй прысутнічалі і сябры ініцыятывы "Астравецкая АЭС - пагроза для Беларусі", у тым ліку сябры партыі БНФ Аляксей Сюдак зь Вялейкі і Алесь Капуцкі з Маладэчна.
Сёння адзін з лідэраў грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства" атрымаў адказ з райвыканкама на пададзеную заяўку на пікет на 25.04. Ізноў адмова.
Вялікую занепакоенасьць і абурэнне жыхароў выклікаў неабгрунтаваны выраз яблынявых прысадаў, што цягнуліся ад Порсы да Каловічаў. Незразумела, навошта гэта трэба было рабіць, нікому ж тыя яблынькі замінаць немаглі. Відавочна, што садзіць новыя на іх месцы аніхто не зьбіраецца.
3 сакавіка у Астравецкім ДК адбылася сустрэча прадстаўнікоў улады з жыхарамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, журналістамі рэспубліканскіх і лакальных СМІ. На мерапрыемтве прысутнічалі прадстаўнікі кампаніі "Астравецкая атамная - гэта злачынства" зь Вялейкі, Смаргоні, Маладзечна ды Астраўца.
25 лютага вялейскія грамадскія актывісты Аляскей Сюдак і Алякей Лужынскі падалі ў раённы выканаўчы камітэт чарговую заяву на правядзенне пікету супраць пабудовы АЭС. Ва ўступным слове актывісты нагадалі старшыні райвыканкама Сінілу Я.В., што згодна Орхунскай канвенцыі яны маюць права на гэткі пікет.
Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вялейкі і Маладзечна правесьці пікеты супраць пабудовы АЭС не ўвянчаліся посьпехам. Вялейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў. Прычым гэтыя адказы відавочна не грунтуюцца на заканадаўстве, падставы адмоўвельмі сумніўныя.
Супраць сяброў ініцыятыўнай групы «Астравецкая АЭС – гэта злачынства» аргінізаваныя правакацыі і ціск.
У ноч з 8 на 9 студзеня ў Астравцкім і Смаргонскім раёнах былі невядомымі асобамі раскіданы ўлёткі ад імя актывістаў Крука і Уласевіча і другая ўлётка ад імя сябры сойма ПБНФ Алеся Дзергачова. Абодва матэрыялы – фальшыўкі, мэта якіх скампраметаваць актывістаў і ініцыятыву супраць пабудовы АЭС.
Удзельнікамі грамадскай ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства!" былі пададзены заявы на пікеты у Смургонях, Маладзечне й Вялейцы. Ва ўсіх гэтых гарадах актывісты атрымалі адмовы. Прычыны для адмоваў былі відавочна "прыцягнутыя за вушы". Так у Маладзечна адказалі ў сувязі з "не пацьверджаным грамадзянствам арганізатараў". У Смургонях у сувязі з тым што "указ прэзідэнта аб будаўніцтве АЭС яшчэ не падпісан". У Вялейцы райвыканкам адмовіў, спасылаючыся на тое, што месцы указаныя заяўнікамі пікету не адпавядаюць вызначыным райвыканкамам.
Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час. Тым ня менш “зялёныя” адзначаюць, што рашэньне будаваць АЭС прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі — грамадзкасьць ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага экалягічна значнага для Беларусі рашэньня.
Мы, прадстаўнікі грамадскасці Паўночна‑Заходняга рэгіёна Беларусі з Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў сабраліся 20 снежня 2008 году ў г.Смаргоні ў сувязі з абвешчаным уладамі намерам будаўніцтва ў нашым рэгіёне атамнай электрастанцыі, далучаемся да грамадскай ініцыятывы жыхароў Астравеччыны «Астравецкая атамная – гэта злачынства»