Загрузка. Калі ласка, пачакайце...

ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Імя:     Пароль:         рэгістрацыя | нагадаць пароль
Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
Навіны сайта
Навіны рэгіёну
Навіны Беларусі
Навіны свету
Палітыка
Крымінал
Спорт
Экалогія
Гісторыя
Інтэрв'ю
Дыскусійны клуб

ГАЗЕТЫ
Газета "ЛІЛЕЯ"
Газета "ВОЛАТ"
Газета "АБ'ЕКТЫЎ"
РЭГІЯНАЛЬНАЯ газета

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Гісторыя горада
Населеныя пункты
Крамы
Сталоўкі
Адпачынак
Банкі
Цягнікі
Прамысловасць
Раённая маёмасць
Рыбалоўныя ўгоддзі

ТВОРЧАСЦЬ
Асобы
Літаратура
Музыка

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкі

ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
 

На форуме

Кiраванне узаемаадносiнамi з клiентамi
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:20:20
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 20:48:19
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 20:45:38
Расея лезе ў Грузію 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 19:43:10
Купалле 2009
Апошняе паведамленне Учора ў 19:35:51
Вялейка ў сусьветным сеціве 1 2 >>
Апошняе паведамленне 2 ліпеня 2009 22:10
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне 2 ліпеня 2009 01:07
Ахвяры савецкіх рэпрэсій
Апошняе паведамленне 30 чэрвеня 2009 15:23
Выхаваньне сьвядомых беларусаў 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 29 чэрвеня 2009 09:27
Фэсты, канцэрты, імпрэзы...
Апошняе паведамленне 28 чэрвеня 2009 10:34
 

А ў галерэі...

наша неба
наша неба
Каментары (0)
1000x750, 34.94 Kb
 

Новае

» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі
» Купацца нідзе не забаронена
» Правадыр усё бачыць?
» Рок-канцэрт 4 ліпеня
» Сьвяткаваньне 3 ліпеня
» Будслаў-2009
» Помнік зніклым вёскам
» Бабуля здолела ўцячы
» Грошы вынеслі разам з касавым апаратам
» Новы турыстычны маршрут "Сем цудаў прыроды" пройдзе па Вял ...
 

Каментары

» Сьвяткаваньне 3 ліпеня (1)
» Правадыр усё бачыць? (2)
» “А ці весела табе, чалавеча?...” (91)
» Помнік зніклым вёскам (9)
» Вялейскі гурт грае ў Нарачы (5)
» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі (1)
» Фантаны, пальмы і нешта іншае (35)
» Новы турыстычны маршрут \"Сем цудаў прыроды\" пройдзе па Вялейшчыне (1)
» Цеплыня дрэва (2)
» Гурт ДаБл запісаў Параною ў Вялейцы (5)
 
Пошук

 

Зараз на сайце

Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць.

Гасцей: 2

Апошнія наведвальнікі:
mazay, bublikvera, humanz, правдоруб, Habeliak, mikola, kon, zuch, Дэн, Black-Sea, _Han_, pchela791008, miestaczkoviec, jakub, DenX, Воля, pik, karna, Lesavik, Volychka
 
     
 
Дошка аб'яваў
 
     
     
   
     
Вяселле па вілейскіх традыцыях
Газеты » Рэгіянальная газета
Вяселле па вілейскіх традыцыяхПасля заканчэння праваслаўнага посту ў Вілейскім раённым краязнаўчым музеі адкрылася паслуга “Горка” па-беларуску”. Першымі правялі сваё вяселле па народным абрадзе віляйчане Дзяніс і Кацярына Каляда.

Маладых сустракалі ў браме сват і свацця – дырэктар музея Сяргей Ганчар і навуковы супрацоўнік Алена Стрэж. Жаніх і нявеста павінны былі пакланіцца і пацалаваць каравай і, толькі крыху прыгубіўшы з чарак, выліць медавуху праз левае плячо. Сяргей Ганчар тлумачыць, што раней маладым ні ў якім разе нельга было падчас вяселля ні есці, ні піць. Таму яны толькі кланяліся хлебу, а не ламалі ці адкусвалі, як гэта робяць цяпер. Медавуху вылівалі для таго, каб “усё благое і нядобрае засталося ззаду”.

На парозе жаніха і нявесту чакаў замок. Яны яго закрываюць, а пасля павінны або выкінуць у раку ці ў студню, ключы аддаць бацькам або пакінуць сабе. Сэнс – каб ніхто не мог разлучыць пару. Пасля па тканым палатне, пасыпаным жытам, маладыя ўваходзяць унутр. На дзяжы ляжыць лубка (традыцыйны плецены выраб), у якой у жыце стаяць грамнічныя свечкі. Рукі жаніха і нявесты злучаюць ручніком у выглядзе васьмёркі – знака бясконцасці іх кахання. Яны абыходзяць вакол дзяжы тры разы, а пасля ўваходзяць у “хатку” – пакой, стылізаваны пад вілейскую хату. Менавіта вілейскую, бо ўсё ў ёй з гэтай зямлі. Таксама, як і абрад, якім кіруюць сват і свацця, узяты з традыцый Вілейшчыны. Падчас яго гучаць аўтэнтычныя вясельныя спевы, запісаныя ў вёсцы Рабунь.

У чырвоным куце вісіць ікона ў вясельным ручніку. Сяргей Ганчар гаворыць, што ўсе ручнікі, ужытыя ў абрадах, – спецыяльныя, вясельныя. Каля іконы – даўнейшы нявесцін вэлюм. Побач на сцяне пяць абаранкаў на чырвонай стужцы – сімвал шчасця. Па дыяганалі насупраць чырвонага кута, як і павінна быць, стаіць печ. На ёй сядзіць кот. Акно, печ і ката намаляваў вілейскі мастак і архітэктар Анатоль Капцюг. Кажуць, што ў каце можна пазнаць яго ўласнага любімца. Навуковы супрацоўнік музея Валянціна Лапко расказвае, што краявід за “акном” будзе змяняцца ў залежнасці ад пары года.

Каля печы стаіць куфар з прыданым. Па словах Сяргея Ганчара, дзяўчына павінна была збіраць яго з дванаццаці год – ткаць ручнікі, посцілкі і г.д. Да вяселля нявеста рабіла да 50 паясоў, каб адарыць усіх удзельнікаў урачыстасці. Таксама яна раскладвала ў новым для сябе доме на покуці, у хляве, клеці, лазні. Калі ішла першы раз па ваду, абвязвала поясам студню. “Гэта яшчэ паганскія звычаі, – кажа дырэктар музея. – Дзяўчына як бы дае даніну розным духам, каб задобрыць іх”. Вясельны пояс для “Горка” па-беларуску” ён сплёў сам.

На стале стаяць рэчы, кожная з якіх мае свой сэнс. Хлеб – сімвал багацця, чырвонае віно з жытам – сімвал чысціні маладых. У лубцы запальваюць грамнічныя свечкі, “каб згарэла ўсё благое і нядобрае”. Чыгун паронак (паранай бульбы) – “каб не любіў чужых жонак”, чыгун буракоў – “каб не глядзела на чужых мужыкоў”. На стале маладым заўсёды клалі толькі адну лыжку – бо яны павінны быць адным цэлым. Сядаюць жаніх і нявеста на даўнейшы кажух, пасыпаны жытам. Пры гэтым сват жадае: “Каб былі так багаты, як гэты кажух касматы”.

Пасля ў праграме традыцыйнага вяселля музея – гульні. Сват і свацця правяраюць, якую гаспадыню ўзяў сабе малады чалавек і ці добрага гаспадара знайшла сабе дзяўчына. Яны паказваюць ім па тры прадметы з музейных фондаў і прапануюць адказаць, як яны называюцца і для чаго ўжываліся. Для Дзяніса і Кацярыны гэтая задача аказалася складанай, і ім пачалі дапамагаць больш дасведчаныя госці. Потым сваты правяралі маладых на працавітасць. Так, нявеста павінна была папрасаваць качалкай ручнік, а пасля паказаць сваё ўменне прасці на калаўроце.

Апошняя частка абраду – вясельнае гаданне. Маладыя цягнулі з берасцянкі прадметы, а сваты расказвалі ім, што яны абазначаюць. “Мы плануем яшчэ зрабіць дарэнне маладых, дзе кожны падарунак таксама быў бы з сэнсам, – гаворыць Алена Стрэж. – Напрыклад, капусны лісток – каб першы быў сынок. Семя льняное – каб не прыстала нічога благое. Таксама хочам задзейнічаць гасцей”.

Маладыя пасля расказалі, што ім вельмі спадабалася. “Усё было незвычайна для нас, – гаворыць Дзяніс Каляда. – Нічога падобнага мы ні разу не бачылі і не чулі, таму было цікава”.

Вольга Рудніцкая

фота: Якуб Волат (с)

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 17 траўня 2008
  • 85
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
 (галасоў: 1)
Праглядаў: 649
#1 напісаў: as (18 траўня 2008 10:02)



Група: Госці
Рэгістрацыя: --
Публікацый: 0
Каментароў: 0
ICQ: --
Файны допіс! Нават пашкадаваў, што ня быў на тым вясельлі... Усіх удзельнікаў можна падзякаваць і павіншаваць, бо дакрануліся да сапраўднага, вартага, і ёсьць з каго браць прыклад наступным маладзёнам. Дзякуй Аўтару!
[цытаваць]
#2 напісаў: Habeliak (19 траўня 2008 18:14)



Група: Наведвальнікі
Рэгістрацыя: 17.02.2007
Публікацый: 19
Каментароў: 189
ICQ: --
Гарэлка там хоць была?
[цытаваць]
Даданне каментара
Ваша Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
абнавіць код
Увядзіце код





НАША РЭКЛАМА
Майкі з надпісам сімволікай горада
Варыянт. Фота на дакументы, Копія дакументаў, запраўка картрыджаў.
Стылёвая жаночая вопратка
 
Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY